Свята-Мікольскі мужчынскі манастыр — праваслаўны манастыр у горадзе Гомелі, належыць Рускай праваслаўнай царкве.
Гісторыя
Галоўны храм манастыра — Свята-Мікольскі храм, заснаваны ў 1904 годзе па блаславенні Іаана Кранштацкага на сродкі чыгуначнікаў. Манастыр заснаваны ў 1904 годзе. Рэканструяваны ў 2004 годзе. Настаяцель — архімандрыт Мануіл (Глеб). Акрамя галоўнага храма ў манастыры маецца надбрамная царква святога Дзіянісія Раданежскага. Падвор'е манастыра з храмам у гонар Смаленскай іконы Божай Маці размешчана ў вёсцы Церуха.
Спасылкі