Свята-Афанасьеўская капліца — капліца-царква на месцы гібелі Афанасія Філіповіча. Збудавана ў 1909 годзе[1] ў вёсцы Аркадыя Брэсцкага павета (пазней увайшла ў склад горада Брэста).
У 1960-х падчас антырэлігійнай кампаніі была зачынена. Працягнула дзейнасць у 1988 годзе, калі было здзейснена першае за доўгі час набажэнства, якое сабрала шмат людзей.[2]
У 1995 годзе была перабудавана, істотна павялічыўшыся ў памерах.
У 1993 г. храм наведаў кіраўнік Польскай Праваслаўнай царквы Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Васілій (Дарашкевіч).
У ліпені 1995 г. капліцу наведаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II.
Пазней побач быў збудаваны мужчынскі Свята-Афанасьеўскі манастыр, да якога яна зараз адносіцца.