У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Свет.
«Свет» |
Тып |
газета |
Заснавана |
22 чэрвеня 1929 |
Спыненне публікацый |
29 ліпеня 1929 |
Палітычная прыналежнасць |
Змаганне |
Мова |
беларуская |
Галоўны офіс |
|
«Свет» (арыг. «Сьвет») — газета Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клуба «Змаганне». Выдавалася з 22 чэрвеня да 29 ліпеня 1929 у Вільні на беларускай мове штотыднёва. Выйшла 8 нумароў, 6, 7, 8-ы нумары канфіскаваны. Закрыта ўладамі.
Асвятляла розныя бакі жыцця насельніцтва Заходняй Беларусі. Друкавала матэрыялы пра эканамічны і палітычны ўціск, звязаны з пачаткам сусветнага эканамічнага крызісу і пашырэннем у Еўропе, у т.л. і ў Польшчы, нацыянал-сацыялізму. Паведамляла пра беспрацоўе, масавыя палітычныя кампаніі да Дня барацьбы за мір (1 жніўня), дзейнасць гурткоў ТБШ, кааператываў, прафсаюзаў, разгромленую ўладамі Грамаду, фашызацыю грамадства, пагрозу вайны.
Літаратура
Спасылкі