Свабодна-кансерватыўная партыя (ням.: Freikonservative Partei) — партыя ў Паўночна-Германскім Саюзе, а затым у Германіі, якая карысталася падтрымкай пераважна ў Прусіі, і адстойвала інтарэсы прамыслоўцаў і буйных аграрных гаспадарак.
Палітыка
Існавала з 1866 па 1918 год, з 1871 года называлася Імперскай партыяй (ням.: Deutsche Reichspartei). Нягледзячы на сваю малалікасць, Свабодна-кансерватыўная партыя была важнай часткай палітычнай структуры нямецкага грамадства. Партыя падтрымлівала Бісмарка ў пытанні аб’яднання Германіі і ўрадавы курс унутранай і знешняй палітыкі кайзераўскай Германіі ў 1871— 1918 гадах.
Знаходзячыся на крайне правым флангу ў сістэме германскіх палітычных партый, Свабодна-кансерватыўная партыя варожа ставілася да дэмакратычных патрабаванняў і да працоўнага руху. Вядучую ролю ў кіраўніцтве партыі гулялі як прадстаўнікі вышэйшага дваранства, буйныя чыноўнікі і дыпламаты, так і магнаты прамысловасці — В. фон Кардорф, К. фон Штум-Гальберг, А. фон Цэдліц-Нейкірх і іншыя. Пасля рэвалюцыі 1918 года партыя стала складовай часткай Нямецкай нацыянальнай народнай партыі.
Літаратура
Bergsträsser L. «Geschuchte der politischen Parteien in Deutschland», 1960 München
Engelberg E. «von Deutschland 1849 bis 1871», Berlin 1962.