Саюз 90/Зялёныя (ням.: Bundnis 90/Die Grunen) — партыя ў Германіі, заснаваная 16 чэрвеня 2007 года. «Зялёныя» звязаныя з еўрапейскімі экалагічнымі партыямі. Характэрнай рысай іх праграмы з’яўляецца спалучэнне рынкавай эканомікі з патрэбай аховы прыроды і навакольнага асяроддзя пад кантролем дзяржавы.
З партыяй «Саюзам 90/Зялёныя» звязаны няўрадавы Фонд Генрыха Бёля. Колькасць членаў партыі: 61 005 (па стане на 2013 год).
Гісторыя
У 1979 годзе ў ФРГ на федэральным узроўні была створана Партыя зялёных. 24 лістапада 1989 года ў ГДР у выніку з’яднання трох некамуністычных палітычных груп быў заснаваны «Саюз 90». У 1993 г. яны аб’ядналіся. У 1998—2005 гг. партыя разам з сацыял-дэмакратамі фарміравала кааліцыйны ўрад Германіі.
Падчас выбараў у Бундэстаг 2017 года партыя набрала 8,9 % галасоў[1]. Пасля апрацоўкі даных з усіх акруг ЦВК Германіі паведаміла, што альянс ХДС/ХСС набраў 33 % (ХДС — 26,8 %, ХСС — 6,2 %). Другое месца заняла Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СдПГ) з вынікам 20,5 %. Трэцяй стала партыя «Альтэрнатыва для Германіі», якая набрала 12,6 %. Таксама пяціадсоткавы бар’ер пераадолелі Свабодная дэмакратычная партыя — 10,7 %, «Левыя» — 9,2 %, «Зялёныя» — 8,9 %. Усе яны былі прадстаўлены ў Бундэстагу таго склікання. Гэта дало магчымасць атрымаць лепшы вынік, чым на мінулых выбарах у 2013 годзе (было 63 чалавека ў парламенце). Партыя пасля выбараў 2017 года змагла накіраваць у парламент 67 чалавек[1].