Сандрын Баі (фр.: Sandrine Bailly; нар. 25 лістапада1979, Беле, Рона-Альпы) — французская біятланістка, прызёр Алімпійскіх гульняў 2006 года ў эстафеце, чэмпіёнка свету 2003 года ў гонцы пераследу, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету, уладальніца Кубка свету сезона 2004/2005 . Атрымала 20 перамог на этапах Кубка свету, 14 разоў была другой і 5 разоў трэцяй.