Мемарыял «Сангмі» (в’етн.: Khu chứng tích Sơn Mỹ) — мемарыяльны комплекс, размешчаны ў вёсцы Тукунг, камуна Цінькхэ, правінцыя Куангнгай. Прысвечаны разні ў сельскай абшчыне Сангмі, здзяйсненай амерыканскімі вайскоўцамі ў ходзе В’етнамскай вайны.
Гісторыя
Раніцай 16 сакавіка 1968 года амерыканскія вайскоўцы ў складзе двух рот аператыўнай групы «Баркер» здзейснілі рэйд супраць сіл В’етконгу ў Сангмі. Салдаты загналі ў кут насельніцтва, у асноўным жанчын, дзяцей і старых, а затым пачалі расстрэльваць іх, спальваць хаціны і знішчаць свойскую жывёлу. Усяго было забіта 504 мірных жыхара.
У 1978 годзе ў памяць аб гэтых падзеях быў створаны мемарыяльны комплекс.
У красавіку 1979 года Міністэрства культуры, спорту і турызму В’етнама прысвоіла аб’екту статус нацыянальнай рэліквіі. У 2002 годзе комплекс прызнаны асабліва важнай нацыянальнай рэліквіяй.
У 2003 годзе ўлады краіны вылучылі 11,7 млрд донгаў на рэстаўрацыю і мадэрнізацыю мемарыяла.
Размяшчэнне
Знаходзіцца на шашы 24B, якая вядзе да порта Сакі-Дунг-Кват, у 3 км на захад ад марскога курорта Мікі, у 13 км на паўночны ўсход ад цэнтра горада Куангнгай.
Галерэя
-
Магіла дзіцяці, забітага 16 сакавіка 1968 года.
-
Брацкая магіла 12 ахвяраў разні.
-
Скульптура ў садзе ля першага мемарыяла.
-
Скульптура ў садзе ля другога мемарыяла.
-
Памятная дошка ў канаве, дзе былі застрэлены 70 чалавек.
-
Спіс імёнаў і ўзростаў ахвяр трагедыі.
Літаратура
- Sơn Mỹ 30 năm nhìn lại - Viện sử học Việt Nam xuất bản năm 1998.
- Di tích và thắng cảnh Quảng Ngãi - Sở Văn hóa thông tin Quảng Ngãi xuất bản năm 2001.
Спасылкі