Сан-Педру-і-Сан-Паўлу (парт.: Arquipélago de São Pedro e São Paulo) — архіпелаг вулканічнага паходжання ў Атлантычным акіяне. Знаходзіцца за 625 км на паўночны ўсход ад архіпелага Фернанду-ды-Наронья. На астравах сталага насельніцтва няма. Адміністрацыйна адносяцца да бразільскага штата Пернамбуку.
Геаграфія
Плошча астравоў усяго 0,015 км². Архіпелаг уключае 15 невялікіх астравоў і скал:
- Белмонці: 5380 м²
- Чэленджэр: 3000 м²
- Паўночна-ўсходні: 1440 м²
- Кабраль: 1170 м²
- Паўднёвы: 943 м²
Падземныя крыніцы прэснай вады адсутнічаюць. Астравы амаль бясплодны, за выключэннем буйнейшых, якія месцамі пакрыты травой і мхамі, астатнія пакрыты водарасцямі і грыбкамі, якія вытрымліваюць сталыя салёныя марскія брызгі. На астравах шмат марскіх птушак, сустракаюцца крабы Grapsus grapsus[1].
У 1986 годзе разам з Фернанду-ды-Наронья і атолам Рокас атрымаў статус ахоўваемай тэрыторыі[2]. З 1988 года Ваенна-марскія сілы Бразіліі вядуць рэгулярныя даследаванні астравоў[3].
Эканоміка
Эканамічная дзейнасць чалавека на архіпелаге адсутнічае, але ў водах развіта рыбалоўства, у асноўным тунца.
Зноскі