Самсон Годвін (англ.: Samson Godwin, нар. 11 лістапада 1983, Вары, Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
Клубная
Пачаў кар’еру ў Нігерыі, потым правёў два гады ў ніжэйшых лігах Польшчы. У 2002 годзе трапіў у львоўскія «Карпаты», дзе гуляў з перапынкамі 10 гадоў. Увайшоў у гісторыю львоўскага клуба як легіянер, які правёў за клуб найбольшую колькасць гульняў.
У 2009 падаў дакументы на атрыманне пашпарта Украіны.
У чэрвені 2012 года перайшоў у «Мінск», дзе гуляў да канца сезону. У красавіку 2013 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[3]. Быў адным з лідараў мазырскага клуба. Па заканчэнні кантракта ў ліпені 2013 года пакінуў Мазыр і вярнуўся ў «Карпаты»[4].
У студзені 2014 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[5].
Міжнародная
У 2003 згуляў адзін матч за зборную Нігерыі, але больш у зборную сваёй краіны не выклікаўся.
Крыніцы