Сайман Бэдфард (англ.: Simon Bedford; нар. 8 лютага 1976, Брэдфард, графства Заходні Ёркшыр, Англія) — англійскі былы прафесійны гулец у снукер. Удзельнік чэмпіянату свету 1998 года. Былы 63-ці нумар сусветнага рэйтынгу (2005/2006).
Пачаў прафесійную кар'еру ў 1995 годзе ва ўзросце 19 гадоў, а ў 1998 годзе перамог на трэцім этапе тура Вялікабрытаніі і ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю рэйтынгавага турніру, якім стаў чэмпіянат свету, дзе ён саступіў Стыву Дэвісу ў першым матчы з лікам 6:10. У 1999 годзе дайшоў да фіналу Benson and Hedges Championship, пераможца якога атрмліваў права выступаць на Мастэрс (найбуйнейшым запрашальным снукерным турніры), аднак у вырашальным матчы прайграў Алістэру Картэру з лікам 4:9. У 2000 годзе атрымаў другую перамогу на турніры тура Вялікабрытаніі, а ў 2004 годзе ў другі раз патрапіў у 1/16 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва на адкрытым чэмпіянаце Еўропы, дзе саступіў Квінтэну Хану з лікам 0:5. У сезоне 2005/2006 упершыню патрапіў у топ-64 сусветнага рэйтынгу, дзе пратрымаўся толькі адзін сезон, пакінуўшы мэйн-тур пасля яго, аднак у 2007 годзе перамог на адным з этапаў Міжнароднай адкрытай серыі і ў 2008 годзе вярнуў сабе прафесійны статус і ў трэці раз дайшоў да 1/16 фіналу рэйтынгавага турніру на Гран-пры, дзе быў пераможаны Пітэрам Эбданам з лікам 5:1. У 2011 годзе ўпершыню патрапіў у 1/8 фіналу нізкарэйтынгавага спаборніцтва на адным з этапаў серыі PTC. На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2013 года ў матчы супраць Бары Пінчэса, які доўжыўся 449 хвілін і 46 секунд, усталяваў рэкорд самага доўгага матча да пяці перамог у снукернай гісторыі. У 2014 годзе пакінуў мэйн-тур, скончыўшы сезон на 99-й пазіцыі.
За сваю прафесійную кар'еру аформіў больш за 40 соценных брэйкаў, а таксама зарабіў больш за 100 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-200 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.
Фіналы турніраў
Прафесійныя снукерныя турніры: 1 (1 параза)
Легенда
|
Рэйтынгавыя турніры (0:0)
|
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:0)
|
Нярэйтынгавыя турніры (0:1)
|
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:01)
|
Кваліфікацыйныя туры: 4 (3 перамогі; 1 параза)
Вынік
|
ПДВ
|
Дата
|
Турнір
|
Апанент у фінале
|
Лік
|
Перамога
|
1
|
|
Тур Вялікабрытаніі 1997/1998 – Этап 3, Суіндан, Англія
|
Мілкінс, Роберт Роберт Мілкінс
|
6:3
|
Перамога
|
2
|
18 сакавіка 2000
|
Тур Вялікабрытаніі 1999/2000 – Этап 3, Стокпарт, Англія
|
Хокінс, Бары Бары Хокінс
|
6:5
|
Перамога
|
3
|
20 ліпеня 2007
|
Міжнародная адкрытая серыя 2007/2008 – Этап 1, Прэстацін, Уэльс
|
Уілкінсан, Гэры Гэры Уілкінсан
|
6:3
|
Параза
|
1
|
19 лютага 2008
|
Міжнародная адкрытая серыя 2007/2008 – Этап 6, Прэстацін, Уэльс
|
Джохал, Кулдэш Кулдэш Джохал
|
5:6
|
Зноскі
Спасылкі