У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Рэно.
Рэно (італ.: Reno) — рака ў паўночнай Італіі.
Вытокі ракі знаходзяцца ў гарах Тасканы (правінцыя Пістойя), але большую частку Рэно працякае па рэгіёне Эмілія-Раманья па Паданскай раўніне, пасля чаго ўпадае ў Адрыятычнае мора. Даўжыня ракі — 212 км, гэта дзясятая па працягласці рака краіны.
Басейн ракі — 5040 км², найбуйнейшая з рэк, якія бяруць пачатак у Апенінах і ўпадаюць у Адрыятыку.