Рэйчэл Эшлі Платэн (англ.: Rachel Ashley Platten; 20 мая1981) — амерыканская спявачка і аўтар песень.
У перыяд з 2003 па 2014 гады Рэйчэл выпусціла некалькі незалежных альбомаў і сінглаў, а ў пачатку 2015 года падпісала кантракт з Columbia Records.
Платэн праславілася з выхадам сінгла «Fight Song», які дасягнуў шостага месца ў галоўным амерыканскім чарце Billboard Hot 100, ўзначаліў UK Chart і дасягнуў дзясяткі лепшых у некалькіх хіт-парадах па ўсім свеце. Акрамя таго, спявачка атрымала прэмію «Эмі» за жывое выкананне гэтай песні на шоў «Good Morning America». Дэбютны альбом Рэйчэл пад лэйблам Columbia Records атрымаў назву «Wildfire» і быў выпушчаны ў 2015 годзе. Дыск стаў паспяховым: дабраўся да пятга радка Billboard 200 і атрымаў залаты статус у ЗША. Другі сінгл з альбома, песня «Stand By You», таксама паказаў добрыя вынікі.
18 жніўня 2017 года адбылася прэм’ера лід-сінгла «Broken Glass» з чацвёртага альбома спявачкі «Waves», што выйшаў у свет 27 кастрычніка.
Біяграфія
Рэйчэл нарадзілася ў Нью-Ёрку, але вырасла ў Ньютане, штат Масачусетс, дзе хадзіла ў школу Mason-Rice. З пяці гадоў Платэн вучылася гульні на піяніна, а ў сярэдняй школе ўзяла ў рукі гітару. Падчас вучобы ў інстытуце ў рамках праграмы абмену студэнтамі будучая спявачка адправілася ў Трынідад і Табага. Па словах Рэйчал, менавіта тады яна канчаткова зразумела, што хоча займацца музыкай.[1] Пасля заканчэння вучобы яна пераехала ў прыгарад Нью-Ёрка, дзе выступала ў клубах і барах, а таксама ўдзельнічала ў дабрачынных канцэртах.
Свій першы альбом, «Trust in Me», спявачка выпусціла ў 2003 годзе.[2] Поспеху пласцінка не мела. Другі альбом, «Be Here», які выйшаў у 2011 годзе, стаў больш паспяховым.[3] Песня «1,000 Ships» нават стала сінглам і грала на амерыканскіх радыёстанцыях.[4] Іншыя песні з дыска выкарыстоўваліся як саўндтрэкі да розных серыялаў, а таксама гралі на некаторых спартыўных мерапрыемствах.
Сапраўдны поспех прыйшоў да Рэйчэл пасля выхаду сінгла «Fight Song», які дасягнуў шостага месца ў галоўным амерыканскім чарце Billboard Hot 100, ўзначаліў UK Chart і дасягнуў дзясяткі лепшых у некалькіх хіт-парадах па ўсім свеце. Акрамя таго, спявачка атрымала прэмію «Эмі» за жывое выкананне гэтай песні на шоў «Good Morning America». Таксама Платэн падпісала кантракт з лэйблам «Columbia Records», пад якім выпусціла трэці альбом — «Wildfire». Дыск стаў паспяховым: дабраўся да пятга радка Billboard 200 і атрымаў залаты статус у ЗША. Другі сінгл з альбома, песня «Stand By You», таксама паказаў добрыя вынікі.[5]
У маі 2017 года Рэйчэл паведаміла, што рыхтуе новы альбом. У чэрвені спявачка атрымала высокую ўзнагароду ад Gracie Awards за «Пазітыўны ўплыў на грамадства з дапамогай музыкі». 18 жніўня адбылася прэм’ера лід-сінгла «Broken Glass» з будучага альбома спявачкі[6], які атрымаў назву «Waves» і выйшаў у свет 27 кастрычніка[7]. Перад прэм’ерай альбома таксама былі прэзентаваныя два прома-сінглы: «Perfect for You»[8] і «Collide»[9].
У 2019 годзе Рэйчэл нарадзіла дачку ад свайго мужа Кевіна Лазана, за якога яна выйшла ў 2010 годзе. Дзяўчынку назвалі Вайлет Скай. Падчас цяжарнасці спявачка выпусціла сінгл «You Belong».
У верасні 2020 года Платэн вярнулася на сцэну з сінглам «Soldiers».