Рычард Лідэкер (англ.: Richard Lydekker; 25 ліпеня1849 — 16 красавіка1915) — англійскі натураліст, геолаг і аўтар шматлікіх кніг па натуральнай гісторыі.
Біяграфія
Лідэкер нарадзіўся ў Лондане, у 1872 годзе ў Трыніці-каледжы праслухаў курс прыродазнаўчых навук. У 1874 годзе ён прыступіў да працы ў Геалагічная Служба Індыі, дзе і пачаў даследаванні палеазаалогіі пазваночных Паўночнай Індыі (асабліва Кашміра). Ён быў адказным за каталагізацыю выкапняў сысуноў, рэптылій і птушак у Музеі Прыродазнаўства ў Лондане.
Лідэкер унёс вялікі ўклад у біягеаграфію. У 1895 годзе ён правёў біягеаграфічную мяжу паміж групай Зондскіх астравоў, вядомых як Уалесія, і Аўстралійскай фауністычнай вобласцю, цяпер вядомай як лінія Лідэкера.