Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1936). У 1941—1943 гадах працаваў у Асацыяцыі ваўнянай прамысловасці, з 1943 года — у Лістэраўскім інстытуце прафілактычнай медыцыны ў Лондане. З 1948 года кіраўнік аддзела біяхіміі і хіміі бялку Роўэцкага даследчага інстытута (Баксберн, Абердзін). З 1967 года ў інстытуце прадуктаў харчавання ў Норыджы.
Асноўныя працы
Распрацаваў тэарэтычныя асновы метаду размеркавальнай храматаграфіі і ўвёў яго ў практыку (1944). Адзін з заснавальнікаў аналітычнай хіміі бялкоў.