У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Пфайфер.
Ры́хард Фры́дрых Яга́нес Пфа́йфер (ням.: Richard Friedrich Johannes Pfeiffer; 27 сакавіка 1858, г. Здуны, Польшча — 15 верасня 1945) — нямецкі бактэрыёлаг, імунолаг і гігіеніст.
Біяграфія
Пфайфер вывучаў медыцыну ў Берліне і атрымаў навуковую ступень у 1880 годзе. Затым да 1889 года ён быў ваенным урачом. У 1887—1891 гадах працаваў асістэнтам у Роберта Коха ў Берліне, дзе і абараніў доктарскую дысертацыю ў 1891 годзе.
З 1891 года прафесар Інстытута інфекцыйных хвароб у Берліне, з 1899 года — Інстытутаў гігіены ў Кёнігсбергу, у 1909—1926 гадах - у Брэславе.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па вывучэнні грыпу, малярыі, брушнога тыфу, халеры, чумы і інш., агульнай гігіене, праблемах імунітэту. Адкрыў шэраг бактэрый, апісаў (разам з інш.) бактэрыёліз халерных вібрыёнаў пад уплывам спецыфічнай імуннай сывараткі, паказаў утварэнне лізінаў пры ўвядзенні ў арганізм забітых культур бактэрый, што прывяло да выкарыстання прышчэпак супраць тыфу і халеры іх забітымі (ці аслабленымі) культурамі.
Зноскі
Літаратура