«Русский военный корабль, иди на хуй» (бел.: Рускі ваенны карабель, ідзі на хуй) — фраза-адказ украінскіх памежнікаў на прапанову расійскага ваеннага карабля здацца, сказаная пры атацы на востраў Змяіны падчас уварвання Расіі ва Украіну. Сказ стаў мэмам, сімвалам украінскага супраціву.
Кантэкст
24 лютага 2022 года расійскі ваенны карабель падышоў да вострава Змяіны ў Чорным моры і двойчы прапанаваў здацца: «Я — рускі ваенны карабель. Прапаную скласці зброю і здацца, каб пазбегнуць кровапраліцця і неапраўданых ахвяр. У адваротным выпадку па вам будзе нанесены бомбавы ўдар». У адказ у эфіры пачуў словы ўкраінскага памежніка Рамана Грыбова[3]: «Рускі ваенны карабель, ідзі на хуй!».
Першапачаткова паведамлялася, што памежнікі загінулі. Але пазней стала вядома, што ўкраінскія вайскоўцы трапілі ў палон у Севастопалі[4].
29 сакавіка кіраўнік Чаркаскай абласной адміністрацыі Ігар Табурэц паведаміў, што памежнік Раман Грыбоў вярнуўся з расійскага палону, і асабіста вітаў вайскоўца на радзіме[5].
Рэакцыя
Фраза стала адным з сімвалаў барацьбы ўкраінскіх узброеных сіл з расійскімі войскамі. Амерыканская газета «Navy Times[en]» напісала, што ў сацыяльных сетках украінцы ўспрынялі гэтую фразу як заклік да згуртавання, і яе падхапілі прыхільнікі Украіны па ўсім свеце.[6] У сваю чаргу навінавы часопіс «The Week[en]» параўнаў гэтую фразу з «Помні Аламо», фразай, якую выкарыстоўвалі абаронцы місіі Тэхаса ў XIX стагоддзі.[7]
Расійскі паэт Дзмітрый Быкаў напісаў верш, прысвечаны баям за востраў Змяіны і адказу ўкраінскіх пагранічнікаў расійскаму ваеннаму караблю. Гэты адказ ён паставіў у адзін шэраг з рэплікай «Гвардыя памірае, але не здаецца» П’ера Камброна, вымаўленай пры Ватэрлоа.[8]
12 красавіка 2022 года Укрпошта ўвяла ў абарот паштовыя маркі «Русскій воєнний корабль, іді…!»
↑Дмитрий Быков. Остров Змеиный(нявызн.)(недаступная спасылка). Новая Газета (26 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2022. Праверана 26 лютага 2022.