Роберт Вайнберг (англ.: Robert Allan Weinberg; нар. 11 лістапада1942, Пітсбург, Пенсільванія) — амерыканскі вучоны і прадпрымальнік, займаўся паходжаннем рака чалавека на малекулярным узроўні. Працы ў асноўным прысвечаны малекулярнай біялогіі, анкалогіі і генетыцы. Удастоіўся найпрэстыжных прэмій.
У 1964 годзе атрымаў ступень бакалаўра, у 1969 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце і з 1972 года быў у ім прафесарам, займаючыся даследаваннямі раку, з 1982 года член яго Whitehead Institute. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1989).