У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Маркес.
Рафаэ́ль Ма́ркес А́льварэс (ісп.: Rafael Márquez Álvarez; нар. 13 лютага1979, Самора-дэ-Ідальга, Мексіка) — мексіканскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Мексікі (1997—2018). Выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, аднак, таксама, мог згуляць на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Шырока вядомы як адзін з самых выбітных мексіканскіх абаронцаў за ўсю гісторыю[3]. Маркес з’яўляецца першым іграком, які чатыры разы быў капітанам на чэмпіянатах свету (2002, 2006, 2010, 2014). У сябе на радзіме ў Мексікцы Рафаэль часцяком крытыкаваўся за сваю недысцыплінаванасць, гэта значыць Маркес можа атрымаць чырвоную картку ў важных матчах.
Кар’ера
Клубная
Маркес пачынаў сваю кар’еру ў гвадалахарскім клубе «Атлас», у якім ён дэбютаваў у 17 гадоў. Пасля паспяховых выступаў у клубе, згуляўшы за яго ў 77 гульнях, Маркес атрымаў запрашэнне ў нацыянальную зборную Мексікі ў 1997 годзе. У 1999 годзе за 6 млн еўра абаронца перайшоў у «Манака». У Францыі поспех таксама хутка прыйшоў да Маркеса, і ўжо ў першым сваім сезоне ён дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Францыі. Нягледзячы на прапановы з больш заможных клубаў, Маркес заставаўся ў «Манака» да 2003 года, пасля чаго перайшоў у «Барселону» за 5 млн еўра.
У першым сезоне ў іспанскім клубе мексіканец адгуляў у 21 гульні, выступаючы на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, і дапамог камандзе заняць другое месца ў чэмпіянаце. У другім сезоне Маркес гуляў у асноўным на пазіцыі апорнага паўабаронцы, паколькі траўмы атрымалі Тыягу Мота, Эдмілсан і Херард Лопес. Ён правёў выдатны сезон, з’яўляючыся адным з найважнейшых ігракоў «Барселоны», якая стала чэмпіёнам Іспаніі. У «Барселоне» Рафаэль выступаў пад 4 нумарам.
У снежні 2015 года абвясціў аб вяртанні ў родны клуб «Атлас», у складзе якога і завяршыў кар’еру.
Міжнародная
За нацыянальную зборную Мексікі дэбютаваў 5 лютага1997 года ў матчы супраць зборнай Эквадора. У складзе зборнай прыняў ўдзел у пяці чэмпіянатах свету, шасці Кубках Амерыкі, чатырох Залатых кубках КАНКАКАФ, трох Кубках канфедэрацый.
3 ліпеня 2018 года, пасля завяршэння выступу мексіканскай зборнай на чэмпіянаце свету ў Расіі, абвясціў аб завяршэнні кар’еры як у зборнай, так і на клубным узроўні[6].