У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Чаховіч.
Рамуальд Чаховіч (польск.: Romuald Czechowicz; каля 1793 — 7 (19) лютага 1883, фальварак Анталесіна, Свянцянскі павет) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Чаховічаў. Сын Мацея Чаховіча і Юзэфы з Даўнаровічаў. Паручнік у 1827 годзе, Дваранскі дэпутат Свянцянскага павета ў 1844—1846 гадах[1].
Валодаў маёнткам Рачкаўшчына (Паўлінава) ў Свянцянскім павеце. За дачыненне да паўстання 1863—1864 гадоў сасланы ў Томскую губерню. Яго маёмасць на падставе ўказа ад 10.12.1865 падлягала абавязковаму продажу[2]
Памёр 7 (19) лютага 1883 года ў фальварку Анталесіна Свянцянскага павета (цяпер Мядзельскі раён). Пахаваны 9 лютага на могілках у Калодне[3].
Сям’я
У шлюбе з Паўлінай з Мажэйкаў. У шлюбе было чацвёра сыноў і дзве дачкі[4]:
Партрэт
У зборы Смаленскага музея-запаведніка ў наш час захоўваюцца партрэты Рамуальда Чаховіча і яго маці Юзэфы з Даўнаровічаў, якія паходзяць, меркавана, з маёнтка Халецкіх у Цырклішках[lt][4].
Зноскі
Літаратура
Рамуальд Чаховіч — продкі |
---|
|
Рамуальд Чаховіч — нашчадкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|