У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Райнгард.
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гайдрых.
Ра́йнгард Тры́стан О́йген Га́йдрых (ням.: Reinhard Tristan Eugen Heydrich; 7 сакавіка 1904, Гале, Саксонія, Германская імперыя — 4 чэрвеня 1942, Прага, Пратэктарат Багеміі і Маравіі, Трэці рэйх) — дзяржаўны і палітычны дзеяч нацысцкай Германіі, начальнік Галоўнага ўпраўлення імперскай бяспекі (1939—1942), намеснік (выконваючы абавязкі) імперскага пратэктара Багеміі і Маравіі (1941—1942). Обергрупенфюрар СС і генерал паліцыі (з 1941).
Адзін з ініцыятараў «канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання»[4][5][6], каардынатар дзейнасці па барацьбе з унутранымі ворагамі Трэцяга рэйха. Гайдрых быў забіты ў Празе дэсантаванымі з самалёта дыверсантамі брытанскага Упраўлення спецыяльных аперацый, этнічнымі чэхам і славакам.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі