Радый-224 (англ.: radium-224, то́рый-ікс) — радыеактыўны нуклід хімічнага элемента радыю з атамным нумарам 88 і масавым лікам 224. Упершыню быў выдзелены з раствору торыевай солі ў 1902 годзе Фрэдэрыкам Содзі як торый-ікс (торый-Х). У далейшым навукоўцы зразумелі, што гэта нуклід 224Ra.
Актыўнасць аднаго грама гэтага нукліду складае прыблізна 5,892 ПБк .
Утварэнне і распад
Радый-224 непасрэдна ўтвараецца ў выніку α-распаду нукліду 228Th (перыяд паўраспаду складае 1,9116(16) года):
Акрамя таго 224Ra утвараецца пры β−-распадзе нукліду 224Fr (перыяд паўраспаду 3,33(10) хвілін, энергія распаду 2 830(50) кэВ) і β+-распадзе нукліду 224Ac (перыяд паўраспаду 2,78(17) гадзіны, энергія распаду 1408 (4) кЭВ):
Радый-224 перажывае α-распад, у выніку чаго ўтворыцца нуклід 220Rn, таксама вядомы як радыеактыўны газ тарон (вылучаемая энергія 5788,85(15) кэВ):
З вельмі нізкай верагоднасцю (4,0(12) ×10−9 %) з нуклідам радый-224 адбываецца кластарны распад з утварэннем нукліду 14C:
Ужыванне
Бяспечнасць радыю-224
Да сярэдзіны дваццатага стагоддзя радый-224 лічыўся бяспечным тэрапеўтычным сродкам. Яго выкарыстоўвалі ў тым ліку пры лячэнні псарыязу і ачаговай алапецыі. Паміж 1930 і 1950 гадамі раствор торыю-X быў папулярным сродкам для выдалення плям ад партвейну. У Германіі з 1944 па 1964 гады торый-X ўводзілі або наносілі на скуру пацыентам, якія пакутвалі на касцяны туберкулёз і хваробу Бехцерава. Прадукт быў даступны пад гандлёвай назвай Peteosthor. У 1948 годзе педыятр Хайнц Шпіс, правёўшы даследаванні, заўважыў, што прэпарат Peteosthor можа нанесці шкоду здароўю. У 1950-х гадах Шпісу ўдалося спыніць выкарыстанне прэпарата ў тэрапіі дзяцей. Сталі меркаваць, што тэрапія радыем-224 прыводзіць да захворвання на базаліёму скуры. Таму ад гэтай меры пачалі адмаўляцца і канчаткова адмовіліся ў медыцыне ў канцы 1960-х гадоў.
У наступныя гады, пасля абследавання 800 чалавек, якія атрымлівалі радый-224, было паказана, што больш чым у 50 з іх развіўся рак костак. Таксама торый-X выкарыстоўваўся ў вытворчасці касметыкі і прадметаў побыту, у тым ліку нямецкая радыеактыўная зубная паста Doramad[3].
Крыніцы