Пінская мадонна ці Божая Маці з дзіцем[1], Божая маці ў промнях[2] — карціна мастака Альфрэда Ізідора Ромера, якая з моманту напісання захоўваецца ў горадзе Пінску (Беларусь) у касцёле Успення Прасвятой Дзевы Марыі (вул. Леніна, 18).
Карціна з’яўляецца адным з двух твораў мастака, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, другі — гэта копія яго карціны «Хрыстос і сірата», падораная мастаком Камайскаму храму за тры месяцы да смерці ў студзені 1897 года.
У 2007 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь карціна ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей[1].
Гісторыя
Карціна была напісана ў Пінску па вяртанні мастака пасля доўгіх гадоў працы і жыцця з Еўропы за тры гады да смерці. У Пінску А. Ромер займаўся мастацкім уладкаваннем касцёла, зарабляючы сабе тым самым на жыццё[2]. Правобразам для Дзевы Марыі паслужыла гараджанка[3].
Апісанне
Намаляваная жывапісцам маладая жанчына ў блакітнай накідцы з распушчанымі валасамі пад хусткай, якая развяваецца, па-матчынаму асцярожна трымае на руках немаўля. Толькі па ледзь улоўнаму німбу і яркаму, як бы ідучаму з неба прамяню святла, можна зразумець, што гэта не проста маці, гэта — Мадонна[3]. Мастак стварыў маляўнічы вобраз самага вялікага таінства прыроды — жыватворчага матчынага кахання[4].
Крыніцы