Пікнапорус кінаварна-чырвоны |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Пікнапорус кінаварна-чырвоны |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Pycnoporus cinnabarinus (Jacq.) Fr., 1881
|
|
Пікнапорус кінаварна-чырвоны (Pycnoporus cinnabarinus) — від грыбоў сямейства Паліпоравыя, які раней уключаўся ў род Polyporus.
Апісанне
Пладовыя цела аднагадовыя, паўкруглыя, памерам 5-8 3-10 см. Паверхня капялюшыкаў слаба занальная, пакрытая пухам, кінаварна-аранжавая.[1] Ён расце на мёртвых, паваленых ліставых дрэвах, асабліва бярозы, рабіны. Найбольш часта сустракаецца ў светлых, сухіх змешаных лясах. З'яўляецца прычынай белай гнілі на дрэвах.
Арэал
Шырока распаўсюджаны па ўсім свеце. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца ў Брэсцкай (Пружанскі р-н), Віцебскай (Талачынскі р-н) і Мінскай (Лагойскі і Стаўбцоўскі р-ны) абласцях.[1]
Ахова
Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Ахоўваецца ў Польшчы і Літве.[1]
Зноскі
Спасылкі