Прыродны пясок — друзлая сумесь зерняў памерам 0,10—5 мм, якая ўтварылася ў выніку разбурэння цвёрдых горных парод.
Прыродныя пяскі ў залежнасці ад генезісу могуць быць алювіяльнымі, дэлювіяльнымі, марскімі, азёрнымі, эолавымі. Пяскі, якія ўзніклі ў выніку дзейнасці вадаёмаў і вадацёкаў, маюць больш круглявую, абкатанную форму.
Цяжкі штучны пясок
Цяжкі штучны пясок — друзлая сумесь зерняў, якая атрымліваецца драбненнем цвёрдых і шчыльных горных парод. Форма зерняў драблёных пяскоў - востравугольная, а паверхня — шурпатая.
Пясок // Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С. 247.
Пяскі́, псаліты // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 610. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.