Выбары Прэзідэнта Францыі 2022 (фр.: Élection présidentielle française de 2022) — чарговыя выбары Прэзідэнта Францыі, першы тур якіх адбыўся 10 красавіка, а другі 24 красавіка 2022 года. Перамогу здабыў дзеючы кіраўнік краіны Эманюэль Макрон.
Кандыдаты
Сацыялагічныя апытанні
За дзень да выбараў маем наступны рэйтынг кандыдатаў:
- Макрон — 26 %
- Ле Пен — 23 %
- Меланшон — 17 %
- Зэмур — 9 %
- Пекрэс — 8 %
Паводле даных папярэдняга апытання, у імаверным другім туры Макрон можа набраць 53 %, а Марын Ле Пен — 47 %[1].
Першы тур
Вынікі
У першым туры найбольшую колькасць галасоў атрымалі дзеючы Прэзідэнт Эманюэль Макрон і Марын Ле Пен, якія выйшлі ў другі тур. Трэцяе месца мае Жан-Люк Меланшон.
Экзіт-полы
Паводле даных першых экзітполаў, Макрон набраў 28,1 % галасоў у першым туры галасавання, а ягоная суперніца Ле Пэн — 23,3 %. На трэцім месцы — кандыдат ад левых Жан-Люк Меланшон з 20,1 %[2].
Другі тур
Другі тур адбыўся 24 красавіка. Эманюэль Макрон набраў 58,5 % галасоў, Марын Ле Пен — 41,5 %.
Крыніцы