Прыпяцка-нёманская культура — археалагічная культура ранненеалітычных плямён, якія ў V—IV тыс. да н. э. жылі на захадзе Беларусі, паўночнывм захадзе Украіны, паўднёвым захадзе Літвы і на крайнім паўночным усходзе Польшчы.
Сфарміравалася на аснове мясцовай познамезалітычнай традыцыі. У пачатку існавання культуры ў крамянёвым інвентары захоўваюцца перажыткавыя мезалітычныя рысы — лістападобныя наканечнікі стрэл, ланцэты, мікраліты. Кераміка прадстаўлена вастрадоннымі гаршкамі з грабеньчатымі расчосамі паверхні сценак, у якія пры лепцы дабаўлялі валакністыя дамешкі. Посуд арнаментаваўся поЯсам глыбокіх круглых ямак пад краем венца, узорамі з грабеньчатых адбіткаў, насечак, наколаў і пракрэсленых рысак.
Археалагічная культура блізкая ўсходнепалескаму ваярыянту днепра-данецкай культуры. У канцы свайго існавання знаходзілася пад уплывам з боку культуры лейкападобных кубкаў і культур «ляснога неаліту» Павіслення. Найбольш даследаваныя паселішчы культуры на захадзе Беларусі — Камень, Русакова, Русаковічы.
Літаратура
- Чарняўскі, М. М. Да пытання вылучэння прыпяцка-нёманскай ранненеалітычнай культуры // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2003. — № 18. — С. 25—33.
- Чарняўскі, М. М. Прыпяцка-нёманская культура / М. М. Чарняўскі // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя: у 2 т. Т. 2: Л — Я / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2011. — 461, [1] с. — С. 231. — ISBN 978-985-11-0549-2.
Археалагічныя культуры Беларусі |
---|
Палеаліт | |
---|
Мезаліт | |
---|
Неаліт | |
---|
Энеаліт | |
---|
Бронзавы век | |
---|
Жалезны век | |
---|
Ранняе сярэднявечча | |
---|
Заўвага: археалагічныя культуры ніжэй сістэматызаваны паводле пачатку існавання на тэрыторыі Беларусі. Больш поўную храналогію глядзіце ў адпаведных артыкулах ці ў артыкуле Старажытная гісторыя Беларусі |