Праспект Гядзімі́на[1] (літ.: Gedimino prospektas), або праспект Гедзімі́на (Праспект Гядзімі́наса) — галоўная цэнтральная вуліца Вільнюса.
Парадная магістраль сталіцы даўжынёй каля 1,8 км перасякае Лукішкі з усходу на захад ад Кафедральнай плошчы (у савецкі перыяд плошча Гедзіміна) да ракі Віліі (Нярыс, Neris). У канцы праспекта ў пачатку XX стагоддзі быў пабудаваны мост, які вядзе ў прадмесце Жверынас(літ.) (бел. (Žvėrynas). Праезжая частка выбрукавана пліткай. Рух транспарту па праспекце абмежаваны, у вячэрні і начны час закрыты. У адміністрацыйным дачыненні частка праспекта (няцотныя бок ад № 1 да 11, цотны бок ад № 2 да 18) адносіцца да сянюніі (староства) Сянаміесціс, частка (няцотны бок № 13-53, цотны — № 20-64) — да сянюніі Наўяміесціс(літ.) (бел..
Gedimino pr.(англ.)(недаступная спасылка). International Survey of Architectural Values in the Environment. The Baltic Inter-SAVE project in Vilnius (15 студзеня 2000). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2014. Праверана 3 лютага 2014.