У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Жукава.
Праскоўя Самойлаўна Жу́кава[1] (нар. 13 кастрычніка 1921 г., вёска Рэкта, Горацкі павет, Гомельская губерня) — беларускі вучоны ў галіне агратэхнікі агароднінных культур. Доктар сельскагаспадарчых навук (1970), прафесар (1988). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1992).
Біяграфія
У 1947 годзе скончыла Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. У 1949—1954 гг. малодшы навуковы супрацоўнік, аспірант у Інстытуце меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі, навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР[2]. З 1955 года — старэйшы выкладчыка кафедры раслінаводства Белацаркоўскага сельскагаспадарчага інстытута[2]. З 1956 года П. С. Жукава ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце агародніцтва на пасадзе загадчыка аддзелам агратэхнікі агароднінных культур адкрытага і ахаванага грунту. З 1962 года навуковы супрацоўнік, з 1976 года — загадчык лабараторыяй гербіцыдаў і стымулятараў росту[1].
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па барацьбе з пустазеллем і выкарыстанні рэгулятараў росту раслін, даследаванні па пытаннях узаемадзеяння фізіялагічна актыўных рэчываў, раслін і глебы. Таксама па вывучэнні таксічнасці гербіцыдаў і харчовай каштоўнасці агароднінных прадуктаў, апрацаваных імі, ступені распаду гербіцыдаў у глебе і прадуктах у мэтах бяспекі іх выкарыстання.
Сааўтар патэнта «Регулятор роста растений»[3].
Асноўныя публікацыі
- Гербициды и регуляторы роста в овощеводстве. — Мн., 1976.
- Агротехнические и химические методы борьбы с сорняками в посадках картофеля. — Мн, 1981. (разам з Т. С. Шырко)
- Регуляторы роста и гербициды на овощных культурах и картофеле. — Мн., 1990.
- Эффективность применения регуляторов роста в овощеводстве и картофелеводстве. — М., 1990.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі