Помнік невядомаму герою (сербск.: Споменик Незнаном јунаку / Spomenik Neznanom junaku) — помнік у Бялградзе (Сербія), размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы горада на вяршыні гары Авала. Быў узведзены ў 1938 годзе па праекце харвацкага скульптара Івана Мештравіча ў памяць пра югаславаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай вайны. Помнік паўтарае формы грабніцы Кіра ў Пасаргадах, на якую таксама арыентаваўся Шчусеў пры праектаванні Маўзалея Леніна.
Гл. таксама
Спасылкі