Помнік Райнісу (лат.: Raiņa piemineklis) — скульптурны манумент у Рызе, устаноўлены на Эспланадзе ў 1965 годзе ў гонар стагоддзя з дня нараджэння латышскага паэта, драматурга, перакладчыка, палітыка і грамадскага дзеяча Яніса Райніса.
Выкананы па эскізах і макеце 1957 года скульптара Карліса Зэмдэгі яго вучнямі Айварсам Гулбісам і Лайманісам Блумбэргсам, архітэктурнае рашэнне праекта належыць Дзінтарсу Дрыбу. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося 11 верасня 1965 года.
У 2007 годзе былі праведзены рэстаўрацыйныя працы.
Пяцімятровы помнік з чырвонага граніту з’яўляецца дамінантай Эспланады, арганізуе візуальны цэнтр паркавай прасторы. Каля помніка ладзяцца штогадовыя Дні паэзіі. У час правядзення Свят песні і танца суседняя плошча становіцца імправізаванай сцэнай для выступлення хораў і танцавальных калектываў, выступоўцаў у прысутнасці шматлікіх гледачоў[1].
Зноскі
- ↑ Ojārs Spārītis. Rīgas pieminekļi un dekoratīvā tēlnieciba. SIA Nacionālais apgāds,2001 ISBN 9984-26-024-0
Спасылкі