Помнік Максіму Горкаму — помнік у Мінску, прысвечаны рускаму пісьменніку Максіму Горкаму. Устаноўлены ў цэнтральнай частцы парку імя М. Горкага ў 1981 г. (скульпт. А. Заспіцкі, М. Рыжанкоў, І. Міско, архіт. А. Трафімчук).
Апісанне
Агульная вышыня помніка скаладае 6 м. На невысокім гранітным ступеньчатым пастаменце бронзавая скульптура пісьменніка, які сядзіць на лаўцы, паклаўшы нагу на нагу, побач — скінутае паліто. М. Горкі паказаны маладым, у кашулі-касаваротцы. Ва ўсёй яго фігуры, у выразе твару рамантычная ўзнёсласць, высакароднасць, глыбокі роздум.
Літаратура