Помнік Дзмітрыю Цімафеевічу Гуляеву — помнік у Старобіне Мінскай вобласці.
Гісторыя
На месцы, дзе быў пахаваны Герой Савецкага Саюза Дзмітрый Цімафеевіч Гуляеў у гарадскім пасёлке Старобін, у 1961 годзе пастаўлены помнік — скульптурны партрэт на прамавугольным пастаменце. Скульптар А. Бембель.
Апісанне помніка
Помнік зроблены з бетона, вышыня пастамента 2,2 м, бюста 1,2 м. Валявы адкрыты твар партызанскага камандзіра дадзены энергічнай
лепкай з мяккімі святлаценямі. Паварот галавы, шырокі разварот плячэй, выразнасць і дакладнасць пластычнай характарыстыкі падкрэсліваюць
духоўную сілу героя[1].
Зноскі
Літаратура
- Сакевіч, А. Д. Камбрыг Дзмітрый Гуляеў / А. Д. Сакевіч // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1983. — № 4. — С. 7—8.
- Магіла Гуляева Дзмітрыя Цімафеевіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. — Мн., 1987. Кн. 2. — С. 154.