Пол Самуэльсан нарадзіўся ў невялікім сталеліцейным мястэчку Гэры ў штаце Індыяна ў сям’і аптэкара Фрэнка Самуэльсана і Элы Ліптан, габрэйскіх імігрантаў з Польшчы.
Скончыў Гайдпаркскую вышэйшую школу ў Чыкага[13][14]. Вучыўся ў Чыкагскім універсітэце; доктар філасофіі (Ph.D.) Гарварда; прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Лічыцца ініцыятарам «неакласічнага сінтэзу» (аб’яднання ў адну канцэпцыю неакласічнай мікраэканомікі і кэйнсіянскага макраэканомікі) і адным з заснавальнікаў неаейнсіянства.
Прэзідэнт Міжнароднай эканамічнай асацыяцыі (1956—1959). Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1952). Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі (1961). Узнагароджаны медалём Дж. Б. Кларка (1947), Нацыянальнай навуковым медалём ЗША (1996).
Зноскі
↑Paul A. Samuelson // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Сэ́мюэлсон Пол Антони / Абрамишвили Г. Г. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 149. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)