Дрэва, 5-10 м вышынёй або куст. Крона яйкападобная, складаецца з многіх плоскіх парасткаў («пласцін»), размешчаных у вертыкальнай плоскасці. Лісце лускападобнае, светла-зялёнае, яйкападобна-рамбічнае, да 1 мм даўжынёй. Шышкі 10-15 мм даўжынёй, з 6-8 супратыўнымі, на вяршыні кручкападобнымі лускавінкамі, накіраваныя ўверх; няспелыя — блакітна-зялёныя, спелыя — сухія, большай часткай чырванавата-карычневыя. Цвіце ў сакавіку — красавіку.
Распаўсюджанне
Паходзіць з Кітая. Вырошчваюць ў батанічных садах і парках як дэкаратыўную расліну.
Хімічны склад
Лісце ўтрымлівае эфірны алей (0,12 %), пініпікрын, пілен, пінен, туін, дубільныя рэчывы, смалу. У ядры насенін ёсць тлусты алей.
Значэнне і выкарыстанне
Выкарыстоўваюць ядро насення і лісця. Расліна неафіцынальная.
Фармакалагічныя ўласцівасці
Прэпараты з лісця платыкладуса ўсходняга маюць звязальныя і кровесупыняльныя ўласцівасці. Іх выкарыстоўваюць у народнай медыцыне пры бранхіяльнай астме, крывахарканні, пры кішачных і маткавых крывацёках. Эфірны алей расліны (асабліва яго складовая частка хінакітыёл) праяўляе антыгрыбковыя ўласцівасці. Ядро насення ўжываюць як ўмацавальны і танізавальны сродак і як адхарквальны сродак пры бранхіце.
Лікарські рослини: енциклопедичний довідник / Відповідальний редактор А. М. Гродзінський. — К.: Видавництво «Українська енциклопедія» імені М. П. Бажана, Український виробничо-комерційний центр «Олімп», 1992. — 544 с. ISBN 5-88500-055-7