Петр Ян Брандль (чэшск.: Petr Jan Brandl, ням.: Peter Johann Brandl — Петэр Іаган Брандль, падпісваўся як Petrus Brandl; 24 кастрычніка 1668 — 24 верасня 1735) — чэшскі жывапісец позняга барока.
Біяграфія
Яго маці паходзіла з чэшскай сялянскай сям’і, бацька быў кавалём. Брандль навучаўся жывапісу прыкладна ў 1683—1688 гадах у Крысціяна Шродэра (1655—1702).
Для творчай манеры Брандля ўласцівы густы, шырокі мазок (тэхніка імпаста), выкарыстанне магутнай святлацені, эмацыйная ўсхваляванасць персанажаў, дынамічная кампазіцыя. Выконваў алтарныя выявы для цэркваў Багеміі. Быў вядомы таксама як партрэтыст. Творы Брандля захоўваюцца ў музеях і цэрквах Прагі, Кутна-Горы, Градзец-Кралавэ.
Сябрам Брандлем быў іншы вядомы чэшскі мастак — Ян Купецкі.
Зноскі