Першая Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя адбылася 29 лістапада1924 года ў Менску. Каля 40 дэлегатаў ад краязнаўчых і грамадскіх арганізацый. У дакладзе Цэнтральнага бюро краязнаўства (дакладчык С. Скандракоў), выступленнях У. Пічэты, М. Мялешкі і інш. адзначаліся дасягненні мясцовых краязнаўчых арганізацый, выяўленне аб’ектаў вывучэння, папулярызацыі вынікаў даследаванняў, у т. л. выданне зборніка «Віцебшчына» (т. 1—2, 1925—1928), стварэнне музея ў Оршы, вывучэнне курганоў на Мазыршчыне. Падкрэслівалася неабходнасць стварэння масавых краязнаўчых арганізацый, выдання інструкцыйна-метадычнай літаратуры і спецыяльнага часопіса[1].