Пераліўніца вялікая

Пераліўніца вялікая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Apatura iris L., 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  191396
EOL  163827

Пералі́ўніца вялі́кая[1] (Apatura iris) — матыль роду Пераліўніцы (Apatura) сямейства Німфаліды (Nymphalidae).

Апісанне

Матылі даволі вялікія. Размах крылаў 65—75 мм. Агульная афарбоўка крылаў цёмна-бурая, у самцоў з сіне-фіялетавым адлівам. Пярэднія крылы з белымі плямамі, на задніх — белая косая палоса і невялікае цёмнае вочка з аранжавай аблямоўкай. Ніжні бок пярэдніх крылаў шэра-буры, з буйнай плямай у аранжавай аблямоўцы, мае малюнак з белых плямаў, як і на верхнім баку. Кукалкі блакітнавата-зялёныя.

Распаўсюджанне

Пашырэнне: Еўропа, Сібір, Далёкі Усход Расіі, Кітай, Японія. На тэрыторыі Беларусі рэдкі па ўсёй тэрыторыі від.

Месцы пражывання: лісцевыя і мяшаныя лясы, узлескі, лясныя дарогі. У Беларусі трапляецца часцей на лясных дарогах з вялікай колькасцю луж, па старых лясных меліярацыйных каналах, балоцістых месцах, парослых вярбой.

Асаблівасці біялогіі

За год дае адно пакаленне. Матылі трапляюцца чародамі на сухіх лясных дарогах, дзе яны садзяцца на загніўшыя жывёльныя адкіды, памёт, на высокія дрэвы, але не на кветкі. Адкладваюць яйкі часцей на вярбу казіную, якой аддаюць перавагу вусені, або на іншыя віды вярбы, рэдка на асіну. Маладыя вусені бураватыя, потым становяцца зялёныя з жоўтымі палоскамі па баках і 2 сінімі вырастамі на галаве. Пасля зімоўкі акукліваюцца. Лёт матылёў у чэрвені—жніўні.

Ахова

Паштовая марка Беларусі, 1996

Алігафагія на родзе вярба робіць існаванне віду залежным ад наяўнасці некранутых раслінных асацыяцый з удзелам кармавых раслін. Асушэнне парослых вербамі балот і лясных масіваў адмоўна ўплывае на экалагічныя ўмовы існавання віду.

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 

Занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 года.

Крыніцы

Літаратура