Пер Оскарсан (швед. Per Oscarsson; 28 студзеня 1927 — 31 снежня 2010) — шведскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, таксама сцэнарыст і кінарэжысёр; прызёр Канскага кінафестывалю 1966.
Біяграфія
Пер Оскарсан нарадзіўся ў Стакгольме. Акцёрскую адукацыю атрымаў у Школе Каралеўскага драматычнага тэатра ў Стакгольме, якую скончыў у 1947 годзе. Дэбютаваў у тэатры ў 1948 годзе. Затым граў у розных стакгольмскіх і гётэбаргскіх тэатрах. У 1966 годзе выклікаў скандал, выступаючы галышом на ўроку палавой асветы на шведскім тэлебачанні.
Загінуў разам з жонкай падчас пажару, які адбыўся ў іх дома, які знаходзіўся ў парафіі Б'ёрка ў Вестэргётландзе, што на паўднёвым захадзе Швецыі.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|