У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Паскаль.
Хасэ́ Пе́дра Бальмасе́да Паска́ль (ісп.: Jose Pedro Balmaceda Pascal; 2 красавіка 1975, Сант’яга, Чылі), больш вядомы як Педра Паскаль — чылійска-амерыканскі акцёр. Найбольш вядомы як выканаўца роляў Аберына Мартэла ў чацвёртым сезоне серыяла «Гульня тронаў»[2] і Хаўера Пеньі ў серыяле «Наркі».
Біяграфія
Педра Паскаль нарадзіўся ў Сант’яга[3], але неўзабаве па яго нараджэнні сям’я атрымала палітычны прытулак у Даніі, бо ў Чылі дзейнічала ваенная дыктатура Аўгуста Піначэта[4]. Гадаваўся Педра ў акрузе Орындж (Каліфорнія) і Сан-Антоніа (Тэхас)[5], навучаўся ў Мастацкай школе акруг Орындж і Тышскай школе мастацтваў (англ.) (бел. Нью-Ёркскага ўніверсітэта[4].
Паскаль выконваў ролі ў розных серыялах, сярод якіх «Бафі — забойца вампіраў», «Добрая жонка», «Радзіма», «Менталіст» і «Грэйслэнд»[6], у адным эпізодзе серыялу «Закон & парадак: Злачынны намер». У чэрвені 2013 года ён зняўся ў ролі Аберына Мартэла ў чацвёртым сезоне серыяла «Гульня тронаў» каналу HBO[7], а ў 2015 грае ролю агента Упраўлення па барацьбе з наркотыкамі ЗША Хаўера Пеньі ў арыгінальным шоу Netflixу «Наркі».
Фільмаграфія
Фільмы
Тэлебачанне
Крыніцы
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|