Паўднёвы Тыперэры (Паўднёвы Рыдынг; англ.: South Tipperary; ірл.: Tiobraid Árann Theas) — адміністрацыйнае графства на поўдні Ірландыі. Уваходзіць у склад традыцыйнага (гістарычнага) графства Тыперэры ў правінцыі Манстэр на тэрыторыі Рэспублікі Ірландыі. Сталіца і найбуйнейшы горад — Клонмел. Насельніцтва 79 тыс. чалавек (2002).
Агульная плошча Паўднёвага Тыперэры складае 2257 км².
Гісторыя
Графства Паўднёвы Тыперэры было ўтворана ў 1898 годзе, шляхам падзелу гістарычнага рэгіёна Тыперэры на дзве часткі. У новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы з'явіліся свае суд і органы кіравання. Аднак, шматлікія жыхары дагэтуль успрымаюць два графствы як адно цэлае, дзякуючы агульнай гісторыі дзвюх правінцый.
Найбліжэйшыя аэрапорты знаходзіцца ў суседніх графствах Уотэрфард, Корк і Клэр.
Ахова здароўя
У Паўднёвым Тыперэры зафіксаваны самы нізкі паказчык дзіцячай смяротнасці ў краіне: 0,9 на 1000 немаўлятаў. Гэта супастаўна з паказчыкамі Паўночнага Тыперэры (2,9) і Дубліна (3,4).