Паўднёва-Каралінскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: South Carolina State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Аранджберг, штат Паўднёвая Караліна.
Агульная характарыстыка
Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы. Універсітэт быў заснаваны як Паўднёва-Каралінскі сельскагаспадарчы і механічны інстытут у 1872 годзе, які ў 1896 годзе атрымаў статус самастойнай навучальнай установы. Памер кампуса складае 65 га. Тры будынкі ўніверсітэта ўключаны ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША.
Структура
- Каледж паслядыпломнай і прафесійнай адукацыі
- Каледж адукацыі, гуманітарных і сацыяльных навук
- Каледж навукі, матэматыкі і інжынерных тэхналогій
- Школа бізнесу
- Ганаровы каледж
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі