Пашто́вы збор, або Пашто́вы тары́ф — сістэма ставак, па якіх спаганяецца плата за карыстанне сродкамі паштовай сувязі, цана, якая ўстанаўліваецца на паслугі паштовай сувязі і залежыць ад масы, віду і катэгорыі паштовага адпраўлення. Як правіла, адрозніваюць паштовыя тарыфы на перасылку ўнутраных паштовых адпраўленняў і міжнародных паштовых адпраўленняў. Сістэма паштовых тарыфаў ахоплівае ўсе паслугі, які аказваюцца поштай на платнай аснове.
У некаторых краінах у XVIII—XIX стст. паштовы збор (тарыф) называўся «паштовай таксай». Паштовая такса тады мела форму табліц для падліку кошту дастаўкі паштовых адпраўленняў у залежнасці ад адлегласцей.