Пачатковая школа |
---|
|
Краіна |
Беларусь |
Заснавана |
2001 |
Ліквідавана |
1 жніўня 2019[1] |
Адрас |
вул. Фабрыцыуса, 5, 220007, г. Мінск |
Дырэктар |
Вольга Уладзіміраўна Ваніна |
Вэб-сайт |
p-shkola.by |
«Пачатко́вая шко́ла» — беларускае выдавецтва. Створана ў 2001 годзе на базе рэдакцыі навукова-метадычнага часопіса «Пачатковая школа». Галоўны рэдактар — Вольга Ваніна.
Спецыялізуецца на выпуску навучальных выданняў для вучняў, педагогаў, бацькоўскай грамадскасці, студэнтаў педагагічных устаноў вышэйшай адукацыі. З’яўляецца ўніверсальным выдавецтвам.
Выпускае:
- навукова-папулярную, даведачную і мастацкую літаратуру для дзяцей і дарослых;
- наглядныя дапаможнікі і плакаты;
- электронныя сродкі навучання;
- навукова-метадычныя часопісы «Пачатковая школа» (з мультымедыйным дадаткам), «Беларускі гістарычны часопіс», «Выхаванне i дадатковая адукацыя», «Дыялог. Псіхалагічны і сацыяльна-педагагічны часопіс»;
- дзіцячыя часопісы «Топа», «Топа. Вырезалочка», «Рюкзачишка», «Рюкзачишкины прописи», «Рюкзачок». «Рюкзачок. Весёлый зоопарк», «Рюкзачок. Мир путешествий», «Юный техник и изобретатель»[2];
- серыю часопісаў-трэнажораў «Выдатнік».
Выдавецтва штогод рэалізуе кніжныя праекты ў межах дзяржаўных заказаў: з 2004 года — вучэбны дапаможнік «Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку»[3]; з 2007 года — камбінаванае выданне «Я — гражданин Республики Беларусь»[4].
Аўтары
Аляксей Якімовіч, Наталля Ігнаценка[5][6], Віктар Кажура[7], Валерый Кастручын[8], Алла Шарко[9], Алена Грабчыкава[10], Наталля Сторажава, Вольга Мікольская, Яніна Жабко.
Узнагароды
- Дыплом пераможцы ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы для дзяцей і юнацтва» серыі часопісаў-трэнажораў «Выдатнік» у межах XII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера»[11]
- Дыплом пераможцы ў намінацыі «Найлепшае спецыялілазаванае выданне»[12] рэдакцыі навукова-метадычнага часопіса «Пачатковая школа»; Дыплом лаўрэата ў намінацыі «Найлепшае дзіцяча-юнацкае выданне» рэдакцыі часопіса «Рюкзачишка»[13] у межах Х Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера»;
- Дыплом лаўрэата ў намінацыі «Найлепшае спецыялізаванае галіновая выданне» рэдакцыі часопіса «Пачатковая школа»; Дыплом лаўрэата ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі» рэдакцыі часопіса «Беларускі гістарычны часопіс»; Дыплом лаўрэата ў намінацыі «Найлепшае дзіцяча-юнацкае выданне» рэдакцыі часопіса «Рюкзачок. Веселый зоопарк»; персанальны дыплом «Найлепшы дызайнер — афарміцель» начальніку аддзела падрыхтоўкі да друку І. І. Радаману ў межах IX Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера»[14]
- Дыплом другой ступені ў намінацыі «Садружнасць» у межах Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2013» «ЗАЛАТЫ ФАЛІЯНТ»[15]
- Дыплом лаўрэата ў намінацыі «Найлепшае дзіцяча-юнацкае выданне» рэдакцыі часопіса «Рюкзак» у межах VIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера»[16]
- Інтэрнэт-прэмія выдавецтву «Пачатковая школа» за распрацоўку сайта ў межах 19-ай Міжнароднай спецыялізаванай выставы і кангрэсу «tibo—2012»[17].
- Дыплом лаўрэата ў намінацыі «Дэбют» рэдакцыі часопіса «Рюкзачок. Мир компьютеров» у межах VII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера»
- Ганаровая грамата дырэктару выдавецтва «Пачатковая школа» за асабісты ўнёсак у развіццё беларускай журналістыкі[18]
- Дыплом лаўрэата ў намінацыі «Найлепшае дзіцяча-юнацкае выданне» рэдакцыі часопіса «Рюкзачишка» у межах VI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера»[19]
- Дыплом пераможцы ў намінацыі «Найлепшае дзіцяча-юнацкае выданне» рэдакцыі часопіса «Рюкзачок» у межах V Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера»[20].
Зноскі
Спасылкі