У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Дэмаршэлье.
Патрык Дэмаршэлье (фр.: Patrick Demarchelier; 21 жніўня 1943 — 31 сакавіка 2022) — французскі фатограф, адзін з найважнейшых майстроў моднай фатаграфіі.
Біяграфія
З 1975 года жыў у Нью-Ёрку. Бацька траіх дзяцей. Працаваў для найбуйнейшых амерыканскіх, французскіх і брытанскіх выданняў, звязаных са светам моды — Harper’s Bazaar, ELLE, Vogue, Rolling Stone, Newsweek, Life і інш. Супрацоўнічаў з вядомымі моднымі брэндамі; здымаў рэкламныя кампаніі для такіх фірм, як Polo Ralph Lauren, Cutty Sark, Calvin Klein Inc., Armani, Chanel, Gap, Versace, L’Oréal, Elizabeth Arden, Revlon, Lancôme.
Зноскі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|