Паскрынне |
Морфаметрыя |
Даўжыня |
0,51 км |
Шырыня |
0,26 км |
Даўжыня берагавой лініі |
1,3 км |
Басейн |
Плошча вадазбору |
2 км² |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Віцебская вобласць |
|
|
|
|
Паскры́нне[1], Паскрынне 1-е[2] — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Галбіца, за 29 км у напрамку на ўсход ад горада Паставы, каля вёсак Жуперкі і Рудка.
Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,51 км, найбольшая шырыня 0,26 км, даўжыня берагавой лініі 1,3 км. Плошча вадазбору 2 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 6 м. Берагі пераважана высокія і пясчаныя. На возеры востраў плошчай 0,12 га. Зарастае ўмерана. На ўсходзе злучана ручаём з возерам Паскрынне 2-е.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі