Партрэт Тэафіліі Вішнявецкай[d] аўтарства ананімнага мастака[1]. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Апісанне
На гэтым партрэце Тэафілія апранута па французска-нямецкай модзе[1]. На ёй ружова-чырвоная разразная верхняя сукенка з аксаміту, падбітая і аздобленая па берагах футрам собаля (ням.) (бел.[1]. Шчыльна зашнураваны станік з вострым шніпам у месцы злучэння са спадніцай аздоблены пазалочаным паяском з каштоўнымі камянямі. З-пад верхніх рукавоў сукенкі выступаюць празрыстыя манжэты рукавоў кашулі, упрыгожаныя далікатнай белай вышыўкай. Да правага пляча залатым ланцугом з устаўкамі каштоўных камянёў і залатой брошкай з камянямі прышпілена мантыя на гарнастаевым падбоі (ням.) (бел.. Ніжняя вузкая спадніца надзета на падбітыя набедраныя валікі. Яна ўпрыгожана багатай вышыўкай і фальбонай з залатых махроў[1].
Зноскі
Літаратура