«Партрэт Міхаіла V Казіміра Радзівіла Рыбанькі» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная да 1762 года Аўгусціна Мірыса[pl] (1700—1790). Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. ЗЖ 219. НММ РБ). Памер карціны — 72,5 × 58,5 см[1].
Партрэт адлюстроўвае Міхаіла V Казіміра Радзівіла Рыбаньку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 годзе[1].
У зборах князёў Радзівілаў у Нясвіжы была і копія ХІХ ст. з гэтага партрэта, якая таксама цяпер захоўваюцца ў калекцыі НММ РБ[1].
Зноскі