Партрэт Крыштафа Весялоўскага, работы невядомага мастака. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[1].
Гісторыя
Датаваць партрэт можна пасля 1623 года, часу атрымання тытула маршалка надворнага, аб гэтым сведчыць манаграма. Але больш верагодна, што ён быў створаны пасля смерці Грызельды ў 1632, у пачатку будаўніцтва ў яе гонар касцёла і манастыра ў Гродне[1].
Карціна выяўлена 8-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1966 годзе ў Дабравешчанскім касцёле манастыра брыгітак у Гродне[1].
Рэстаўрыраваны ў Дзяржаўным Рускім музеі А. Б. Брындаравым у 1966—1970 гадах у Ленінградзе[1].
Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[1].
Апісанне
Партрэт мае памеры 205,5×182 см.
На партрэце Крыштаф Весялоўскі паказаны ў шляхецкім касцюме з жупаном і фераззю[2]. На ім кароткі да каленяў жупан са стаячым каўняром і скошанай правай палой, якая заходзіць на левую. Жупан падперазаны скураным поясам з залатымі накладкамі. Ад каўняра да таліі ён зашпілены на шчыльны рад дробных гузікаў, а ад таліі пашыраны ўніз за кошт бакавых кліноў[2]. Шчыльная, залаціста-жоўтая тканіна жупана расшыта раслінным узорам залатымі ніткамі. На плечы Весялоўскага накінута падшытая рысіным футрам (ням.) (бел. чорная бескаўняровая феразь, якая зашпілена пад горлам круглай залатой чапрагай з каштоўнымі камянямі. Правая пала феразі ўпрыгожана шасцю ажурнымі залатымі гузамі таксама з устаўкамі каштоўных камянёў[2].
У правай руцэ ён трымае атрыбут сваёй пасады — маршальскі (руск.) (бел. посах-жэзл з каралеўскай манаграмай «ST» («Sigismundus Tertius»). Левая рука, паводле канонаў «сармацкага» партрэта, абапіраецца на багата аздобленае дзяржанне шаблі. Нешырокія сінія нагавіцы засунуты ў боты з абцасамі і халявамі з фігурным выразам. На стале ляжыць мяккі чорны капялюш, у месцы над ілбом упрыгожаны залатым аграфам і кітай з чорных пёраў[2].
Выстаўкі
- Гродна 1923
- Выстаўка работ аддзела рэстаўрацыі Дзяржаўнага Рускага музея. Ленінград. 1977
- Выстаўка работ мастака-рэстаўратара вышэйшай кваліфікацыі А. Б. Брындарава. Ленінград. 1977
- Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у СССР, прымеркаваная да XI Генеральнай канферэнцыі Міжнароднага савета музеяў. Масква. 1977
- Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982
- Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас. Яраслаўль. 1983
- Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985
- Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
- Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991
- Мастацтва Гродзеншчыны XVI—XVIII стст. Мінск. 1998
Зноскі
Літаратура
- Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст. / Уступ. арт. Н. Ф. Высоцкай, склад. Н. Ф. Высоцкая, Т. А. Карповіч. Мн.: Беларусь, 1980.
- Карпович Т. А. Портреты из Несвижа и Гродно в собрании Государственного Художественного Музея БССР // Музей. М., 1980. № 22
- Карповіч Т. А. Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Каталог. Мн., 1981. С. 1-112. № 25
- Jodkowski J. Muzeum w Grodnie, zarys dziejów powstania i rozwoju 1920—1922. Grodno, 1923. S. 5