«Партрэт Кацярыны Радзівіл з Сабескіх» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная у сярэдзіне XVIII ст., верагодна, Стэфанам Цыбульскім. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. ЗЖ 155. НММ РБ). Памер карціны — 92 × 72,2 см[1].
Намалявана Кацярына Сабеская, жонка падканцлера літоўскага Міхала Казіміра Радзівіла, родная сястра караля Яна ІІІ Сабескага. Партрэт напісаны ўжо пасля смерці Кацярыны. Захаваўся фотаздымак у Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук. На партрэце меўся надпіс «№ 67», белай фарбай, сёння страчаны. Нумар адпавядае інвентару 1857 г. Пасля 1939 г. партрэт трапіў у Мінск, адкуль вывезены ў Германію ў 1944 г. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г[1].
Зноскі