Парламенцкія выбары ў Фінляндыі 1-3 сакавіка 1919 года[1]. Сацыял-дэмакратычная партыя заняла 80 з 200 месцаў, стаўшы самай вялікай у парламенце. Яўка выбаршчыкаў склала 67,1 %[2].
Гісторыя
У 1919 годзе Фінляндыя ўсё яшчэ перажывала жорсткія і траўматычныя наступствы грамадзянскай вайны. Многія белыя (правыя і цэнтрысты) уважалі, што моцны нацыянальны ўрад неабходны для прадухілення новай грамадзянскай вайны. Некаторыя кансерватары, асабліва манархісты, нават задаваліся пытаннем, ці павінна Фінляндыя захаваць сваё дэмакратычнае ўсеагульнае выбарчае права (напрыклад, Карл Густаў Эміль Манэргейм на парадзе перамогі Белай арміі ў Хельсінкі ў маі 1918 года заклікаў перадаць кіраўніцтва Фінляндыі моцнаму лідару, свабоднаму ад партызанскіх сварак).
Лібералы, такія як Каарла Юха Стольберг, меркавалі, што незадаволенасць палітычным, сацыяльным і эканамічным парадкам Фінляндыі можна ліквідаваць шляхам правядзення рэформаў. У кастрычніку 1918 года манархісты абралі каралём Фінляндыі нямецкага прынца Фрыдрыха Карла Гесэнскага[en], але ён адмовіўся ад трона ў снежні 1918 года, усведамляючы праблемы, якія Фінляндыя мела б у адносінах з Вялікабрытаніяй і ЗША, калі б яе каралём быў грамадзянін пераможанай Германіі. Партыі, якія выступалі за рэспубліканскую форму кіравання (сацыял-дэмакраты, аграрыі і прагрэсісты), не маглі дамовіцца, якімі паўнамоцтвамі павінен валодаць кіраўнік дзяржавы (прэзідэнт). Манархічныя партыі (Нацыянальныя кааліцыя і Шведская народная партыя) калі і выступалі за рэспубліку, дык толькі пры ўмове моцнага прэзідэнцтва.
У рэшце, дастатковая колькасць фінскіх выбаршчыкаў стала на бок прарэспубліканскіх партый, якія таксама абяцалі значныя сацыяльныя рэформы, такія як вызваленне фермераў-арандатараў і перадачу ім лішкаў сельскагаспадарчых угоддзяў[3][4][5].
Вынікі
Зноскі
- ↑ Dieter Nohlen & Philip Stöver (2010) Elections in Europe: A data handbook, p606 ISBN 978-3-8329-5609-7
- ↑ Nohlen & Stöver, p613
- ↑ Seppo Zetterberg et al., eds., A Small Giant of Finnish History, Helsinki: WSOY, 2003, pages 610—612
- ↑ Pentti Virrankoski, A History of Finland 1&2, Helsinki: Finnish Literary Society, 2009, pages 756—758, 766—767
- ↑ Jonathan Clements, Mannerheim: President, Soldier, Spy, London, UK: Haus Publishing Ltd, 2009